Беларуска-Расійскі ўніверсітэт падвёў вынікі онлайн-віктарыны “НЯЗГАСНАЯ ЗОРКА БЕЛАРУСІ”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У віктарыне прынялі ўдзел студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Новасібірскі цэнтр беларускай культуры, аматары беларускай мовы і літаратуры г. Новасібірска, вучні старэйшых класаў ДУА “Бялыніцкая сярэдняя школа № 2”, ДУА “Сярэдняя школа №2” г. Круглае, ДУА “Мушынскі ВПК ДС-СШ”, ДУА “Ходаўская сярэдняя школа” Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці, ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Мікашэвічы” Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці. Усяго ў віктарыне прынялі ўдзел 45 чалавек.
Пераможцамі сталі:
Выражаем удзячнасць настаўнікам Казлоўскай Людміле Анатольеўне, Асіпенак Вользе Уладзіміраўне, Новікаву Максіму Уладзіміравічу, Новікавай Інзе Мікалаеўне, Купрацэвіч Наталлі Аляксандраўне за арганізацыю і падрыхтоўку вучняў да ўдзелу ў віктарыне, за выхаванне ў моладзі павагі да роднай мовы.
Віншуем пераможцаў! Жадаем новых творчых поспехаў у захаванні і папулярызацыі беларускай мовы і культуры беларускага народа!