9 снежня будзе адзначацца 130 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча - класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы, паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка, перакладчыка. Літаратурная спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Яна ўплывае на развіццё беларускай паэзіі і сёння сваім глыбокім пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай паэтычнага слова.
У сувязі з гэтай датай прапануем усім жадаючым прыняць удзел у ВІКТАРЫНЕ, прысвечанай творчасці Максіма Багдановіча.
Адказы дасылайце на адрас: panega60@mail.ru
Пераможцаў чакаюць падарункі!
Пытанні:
Горад, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч.
У якіх беларускіх гарадах жыла сям’я Багдановічаў?
Як называецца першы твор М. Багдановіча?
Пры жыцці паэта выйшаў толькі адзін зборнік вершаў. Прыгадайце назву гэтага зборніка.
Якую кветку М. Багдановіч лічыў сімвалам Беларусі? Прыгадайце іншую назву гэтай кветкі.
Назавіце вершы, у якіх паэт узгадвае «цвяток радзімы».
Якім псеўданімам падпісваў М. Багдановіч вершы «Лясун», «На чужыне», «Ноч»?
Прыгадайце назвы найбольш вядомых твораў паэта, якія напісаны ў наступных вершаваных формах: (па аднаму прыкладу)
а) байка, б) раманс; в) санет.
Галоўныя героі апавядання М. Багдановіча і паэмы Я.Коласа граюць на адным музычным інструменце. Назавіце гэты інструмент. Прыгадайце назвы гэтых твораў.
Максім Багдановіч аднойчы напісаў Змітраку Бядулю: «Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэтую тэму навеяла мне вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс». Пра якую паэму ідзе гутарка? Якая біблейская легенда легла ў аснову твора?
Каханай дзяўчыне М. Багдановіч прысвяціў вершаваны цыкл. Як называецца гэты вершаваны цыкл? Якія творы ўваходзяць у гэты цыкл?
Назавіце імя паэтычнай музы М. Багдановіча, якой быў прысвечаны вершаваны цыкл.
Гэты верш стаў гімнам роднай Беларусі. У ім ёсць такія радкі:
Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь…
Як называецца гэты верш?
«Сярод глухой пушчы…» Так пачынаецца незакончанае апавяданне Максіма Багдановіча пра працавітага мужыка Каліну і яго дзяцей. Якія «найпатрэбнейшыя рэчы» паклалі ў магілу бацькі яго дзеці?
Усевалад Ігнатоўскі назваў Максіма Багдановіча «гасцём з высокага неба». Адзін з рамансаў паэта цесна звязаны з небам, адкуль яго насельніца сочыць за каханымі на зямлі. А сама з’яўляецца сімвалам кахання. Што гэта за зорка? Як называецца раманс? Хто аўтар музыкі да гэтага раманса?
«Вельмі жаласлівая гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам…», − так назваў сваю паэму, напісаную паводле фальклорных матываў, М. Багдановіч. Як называецца гэты твор?
У апошнія дні свайго жыцця М. Багдановіч займаўся дзейнасцю, якая мела дачыненне да дзяцей. Над чым працаваў паэт?
Максім Багдановія з’яўляецца аўтарам цыкла, прысвечанага сярэдневяковай Беларусі. Як называецца гэты цыкл? Назавіце найбольш вядомыя вершы з гэтага цыкла.
З якога верша М. Багдановіча наступныя радкі:
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?
Вядома, што М. Багдановіч перакладаў творы заходнееўрапейскіх паэтаў на беларускую мову. Назавіце прозвішчы гэтых паэтаў.
Многія вершы Максіма Багдановіча пакладзены на музыку. Праграма «Вянок» поўнасцю складзена з песень на вершы паэта. Хто напісаў музыку да праграмы «Вянок»? Хто з’яўляецца выканаўцам песень?
Прыгадайце апошні верш паэта.
Назавіце горад, дзе пахаваны Максім Багдановіч.
Які беларускі паэт прысвяціў М. Багдановічу наступныя радкі:
Нізка голаў схіляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваім.
Смела крочу цяпер у пяскі я
Перад светлай заветнай гарой,
Бо як ёсць у народа такія −
Не загіне давеку народ.