У межах шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных 750-годдзю горада Магiлёва, кафедра “Беларуская, руская і замежныя мовы” Беларуска-Расійскага ўніверсітэта працягвае праект “Мой Магілёў”.
Падзея 3. У канцы красавіка 2017 года студэнты аўтамеханічнага факультэта груп АВТ-161 і ТЭА-161 разам са сваімі куратарамі А.В. Шарапавай i А.У. Цiтовай наведалі Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава, які ў гэтым годзе святкуе 150 год з дня свайго заснавання. Зразумела, што за такі працяглы час была назапашана вялікая колькасць экспанатаў, матэрыялаў, дакументаў, якія склалі аснову некалькіх музейных экспазіцый. Напярэдадні Дня Перамогі студэнтамі было вырашана засяродзіцца на экскурсіі “Магілёў у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якую цікава правялі супрацоўнікі музея.
Студэнты ўбачылі дыяраму, якая ўзнаўляе фрагмент гераічнага бою на Буйніцкім полі 12 ліпеня 1941 г., і дыяраму “Штурм Магілёва 28 чэрвеня 1944 г.”, фотаздымкі, сапраўдныя дакументы і асабістыя рэчы герояў магілёўскай абароны, падпольшчыкаў і партызан, воінаў-вызваліцеляў. Сэрцы студэнтаў і выкладчыкаў кранулі лісты, што пісалі дадому сваім родным і блізкім байцы, якіх лёс звязаў з Магілёўшчынай.
Пра гераізм нашага горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны шмат сказана і напісана. І важна ведаць і памятаць пра гэта кожнаму, асабліва моладзі, каб не дапусціць болей падобных злачынстваў супраць чалавецтва.
Чакайце новых аповедаў пра падзеі праекта “Мой Магілёў” кафедры “Беларуская, руская і замежныя мовы”. Сачыце за навінамі на старонках Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і кафедры “Беларуская, руская і замежная мовы” “ВКонтакте” (наш хэштэг #моймагілёў).