У рамках падпісанага пагаднення паміж Беларуска-Расійскім універсітэтам, Новасібірскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам Новасібірскім цэнтрам беларускай культуры і ў сувязі з правядзеннем Дней беларускай культуры ў Новасібірскай вобласці старшы выкладчык кафедры «Гуманітарныя дысцыпліны» Панежа В. В. прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтай падзеі.
З 13 па 14 кастрычніка 2022 года былі праведзены семінар і майстар-клас «Слаўныя сыны зямлі беларускай», прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія прайшлі ў Цэнтры беларускай культуры і навуковай бібліятэцы ім. Г. П. Лышчынскага НДТУ. На семінары прысутнічалі супрацоўнікі цэнтра беларускай культуры, супрацоўнікі бібліятэкі, выкладчыкі ўніверсітэта, кіраўнікі музычных калектываў Чулымскага і Качанеўскага раёнаў, якія прапагандуюць беларускія песні, традыцыі; прадстаўнікі беларускай суполкі г. Новасібірска, студэнты ўніверсітэта і тыя, хто неабыякавы да беларускай мовы і культуры беларусаў.
Падчас работы семінара ўдзельнікі мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з творчасцю класікаў беларускай літаратуры, але і прыняць актыўны ўдзел у чытанні вершаў Я.Купалы і Я. Коласа, паслухаць песні на вершы паэтаў, паспаборнічаць у літаратурнай віктарыне «Шляхамі Янкі Купалы і Якуба Коласа». Семінар прайшоў у цёплай, сяброўскай атмасферы».