Візіт у Беларусь прадстаўнікоў расійскага Нацыянальнага акрэдытацыйнага агенцтва у сферы адукацыі завяршыўся ў Магілёве. Тут на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта адбыўся яшчэ адзін сумесны семінар па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Мерапрыемства таксама праходзіла ў рамках двухбаковага Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі РБ і Федэральнай службай па наглядзе ў сферы адукацыі і навукі РФ.
Дарэчы, месца правядзення семінара было выбрана не выпадкова. Беларуска-Расійскі ўніверсітэт – міждзяржаўная адукацыйная ўстанова. Гэта адзіная ў краіне УВА, дзе вучэбны працэс ажыццяўляецца як па беларускіх, так і па расійскіх адукацыйных праграмах.
-Зараз адбываецца трансфармацыя нацыянальнай сістэмы якасці адукацыі ў кантэксце новых падыходаў у заканадаўстве аб адукацыі. Наогул, з прыняццем праекта новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, усю адукацыйную сферу чакаюць працэсы, звязаныя з далейшым паступальным развіццём. Змяненні прадугледжаны ў тым ліку і ў арганізацыі забеспячэння кантролю якасці адукацыі. Будзе створана новая структура, якая ажыццяўляе дзяржаўную акрэдытацыю - Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі. Мадэль агенцтва абрана аналагічна той, якая ўжо існуе ў Расіі. Гэта абумоўлена блізкасцю сістэм адукацыі дзвух дзяржаў, падабенствам падыходаў да забеспячэння якасці адукацыі. Галоўная мэта гэтага семінара і візіту расійскіх калег у цэлым - наладжванне плённых узаемаадносін і абмену вопытам у гэтым напрамку, - адзначыла намеснік дырэктара Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі А.Т. Зямнова.
Для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, прафесарска-выкладчыцкага склада ўніверсітэта арганізаваная сустрэча была вельмі значнай. У ходзе канструктыўнага дыялога закраналася шмат актуальных тэм. Гутарка ішла аб новых асаблівасцях у дзяржаўнай акрэдытацыі адукацыйнай дзейнасці ў РФ, патрабаваннях федэральных дзяржаўных стандартаў вышэйшай адукацыі да рэалізацыі асноўных адукацыйных праграм, дыстанцыйных тэхналогіях ацэнкі якасці падрыхтоўкі навучэнцаў. Асаблівы акцэнт быў зроблены на алгарытмах падрыхтоўкі навучальнай установы да дзяржаўнай акрэдытацыі адукацыйнай дзейнасці.
-У перыяд падрыхтоўкі да дзяржаўнай акрэдытацыі навучальнай установе неабходна прааналізаваць патрабаванні дзяржаўнага адукацыйнага стандарту і правесці самаабследаванне. Прааналізаваць, як выконваюцца гэтыя патрабаванні пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы. Увагу трэба надаць аналізу кадравага патэнцыялу, матэрыяльна-тэхнічных умоў, вучэбна-метадычнага суправаджэння. Таксама трэба падрыхтаваць студэнтаў да кантрольных работ па вучэбных дысцыплінах, якія праводзяцца з мэтай праверкі якасці падрыхтоўкі навучэнцаў. Але галоўны фактар паспяховага праходжання акрэдытацыі – якасная і сістэмная арганізацыя вучэбнага працэса ў адпаведнасці з усімі дзяржаўнымі патрабаваннямі, - расказала прарэктар па адукацыйнай дзейнасці Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар, эксперт расійскага Нацыянальнага акрэдытацыйнага агенцтва у сферы адукацыі Л.А. Петручак.
Важным момантам па заканчэнні семінара стала дыскусія ў межах праблемнага поля, падчас якой кіраўніцтва і выкладчыкі БРУ змаглі атрымаць кампетэнтныя адказы на ўсе хвалюючыя іх пытанні. Па выніках мерапрыемства было прынята агульнае рашэнне аб прадаўжэнні ўсебаковага абмену вопытам.
Автор текста: А. Синкевич Источник: Настаўніцкая газета