Лiтаратурная вiктарына па творчасцi К. Крапiвы, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння
Лiтаратурная вiктарына па творчасцi К. Крапiвы, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння
5 сакавіка будзе адзначацца 125 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры XX стагоддзя Кандрата Крапівы. Народны пісьменнік Беларусі, байкапісец, паэт-сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы - К.Крапіва быў і застаецца глыбока нацыянальным беларускім пісьменнікам. Увесь шлях К. Крапівы ў беларускай літаратуры – прыклад няспыннага ўдасканалення таленту, узор вялікай працавітасці і патрабавальнасці да сябе.
У сувязі з гэтай датай прапануем усім жадаючым прыняць удзел у ВІКТАРЫНЕ, прысвечанай творчасці К. Крапівы.
ЛІТАРАТУРНАЯ ВІКТАРЫНА ПА ТВОРЧАСЦІ К. КРАПІВЫ, ПРЫСВЕЧАНАЯ 125-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ
Год нараджэння К. Крапівы.
1890
1896
1900
Сапраўднае прозвішча К. Крапівы.
Луцэвіч
Атраховіч
Міцкевіч
Кандратам пісьменніка назвалі невыпадкова. Чыё імя бацькі далі сыну?
Прадзеда
Дзеда
Бацькі
Назва вёскі на Уздзеншчыне (Мінская вобласць), у якой нарадзіўся К. Крапіва.
Стоўбцы
Нізок
Ляўкі
Назва верша, у якім К.Крапіва тлумачыць выбар свайго псеўданіма.
“Калючы строй”
“Крапіва”
“Асцё”
Назва першага твора К. Крапівы, напісанага на рускай мове ў 1922 годзе.
“Сава, Асёл ды Сонца”
“Жылі-былі”
“Жаба ў каляіне”
Жанр твора “Жылі-былі”.
Камедыя
Фельетон
Байка
Назва першага твора К. Крапівы на беларускай мове (1922 год).
“Старшыня”
“Сваты”
“Сваяўство”
Назва першых зборнікаў сатырычных твораў К. Крапівы.
“40 баек”, “Сатыра і гумар”
“Асцё”, “Крапіва”
“Біблія”, “Смех і гнеў”
Пра які літаратурны жанр К. Крапіва сказаў: “Хто не ведае гэтай руплівай і цікаўнай, з выгляду простай, але вострай на язык бабулі, якая можа расказаць забаўную гісторыю пра падзеі сярод звяроў, але мы пад гэтымі звярамі ўгадваем людзей, якіх добра ведаем у жыцці”.
Камедыя
Байка
Раман
Твор К. Крапівы, які лічыцца адным з лепшых здабыткаў усёй савецкай камедыяграфіі.
“Мілы чалавек”
“Хто смяецца апошнім”
“Пяюць жаваранкі”
Ролю якога персанажа ў камедыі К. Крапівы “Хто смяецца апошнім” сыграў народны артыст Здзіслаў Стома?
Гарлахвацкі
Туляга
Зёлкін
Адзін з галоўных адмоўных персанажаў камедыі “Хто смяецца апошнім”.
Туляга
Гарлахвацкі
Чарнавус
Часопіс, у якім К. Крапіва працаваў з 1945 па 1947 г.г.
“Вожык”
“Вясёлка”
“Кракадзіл”
Як перакладаецца на рускую мову назва п’есы К. Крапівы “Брама неўміручасці”?
“Врата забвения»
“Врата бессмертия”
“Черта бессмертия”
Назва твора, жанр якога К. Крапіва вызначыў, як “фантастычная камедыя”, хоць праблемы, узнятыя ў творы, даволі рэальныя.
“Мядзведзічы”
“Брама неўміручасці”
“Хвядос – Чырвоны нос”
Якая байка К. Крапівы пачынаецца радкамі: “Бывае праўда вочы коле…”
Махальнік Іваноў”
“Ганарысты парсюк”
“Дыпламаваны баран”
Кандрат Крапіва ўдзельнічаў у некалькіх войнах. Колькі разоў яму “давялося апрануць шынель”?
Адзін
Тры
Чатыры
Назва кнігі К. Крапівы, напісанай для дзяцей.
“Загадкі дзеда Кандрата”
“Жылі-былі”
“Канец дружбы”
Вядома, што К. Крапіва быў яшчэ і перакладчыкам. Якая байка Івана Крылова ў перакладзе на беларускую мову пачынаецца такімі словамі:
Разумна пераймаць ніколі не загана,
Карысць нам гэта можа даць,
А вось бязглуздна пераймаць,
Не дай ты, божа, як пагана!
“Малпы”
“Лісіца і сурок”
“Варона і лісіца”
У гэтым горадзе не толькі вуліца, але і школа носяць імя Кандрата Крапівы. Што гэта за горад?