Мерапрыемствы да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі правяла выкладчык кафедры «Гуманітарныя дысцыпліны» Беларуска-Расійскага універсітэта ў Новасібірску
Мерапрыемствы да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі правяла выкладчык кафедры «Гуманітарныя дысцыпліны» Беларуска-Расійскага універсітэта ў Новасібірску
У рамках падпісанага пагаднення паміж Беларуска-Расійскім універсітэтам, Новасібірскім тэхнічным універсітэтам, Новасібірскім цэнтрам беларускай культуры і ў сувязі са святкаваннем Дня яднання народаў Беларусі і Расіі старшы выкладчык кафедры «Гуманітарныя дысцыпліны» Панежа В. В. з 1 па 4 красавіка 2019 года правяла наступныя мерапрыемствы:
1 красавіка ў Новасібірскам дзяржаўным тэхнічным універсітэце прачытала лекцыю і правяла семінар на тэму" Культура беларускага маўлення ў кантэксце славянскіх моў і культур" для студэнтаў 1 і 3 курса.
2 красавіка выступіла на новасібірскім канале " Оранжевое утро ". Тэма для абмеркавання - правядзенне семінара “Гавары са мной па-беларуску”, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
3 красавіка правяла семінар “Гавары са мной па-беларуску”. Месца правядзення: навуковая бібліятэка ім. Г. П. Лышчынскага НГТУ. На семінары прысутнічалі супрацоўнікі бібліятэкі, выкладчыкі ўніверсітэта, кіраўнікі музычных калектываў Чулымскага і Качанеўскага раёнаў, якія прапагандуюць беларускія песні, традыцыі, звычаі; прадстаўнікі беларускай суполкі г. Новасібірска, студэнты і тыя, хто неабыякавы да беларускай мовы і культуры беларусаў.
4 красавіка прыняла ўдзел у правядзенні Круглага стала на тэму “Як захаваць этнічную культуру беларусаў?” Мерапрыемства праходзіла ў абласной навуковай бібліятэцы г. Новасібірска. Для абмеркавання была закранута праблема захавання этнічнай культуры беларусаў. Неабходна адзначыць, што на сённяшні дзень існуе працэс асіміляцыі беларусаў на тэрыторыі Новасібірскай вобласці, усё складаней становіцца выявіць беларускую ідэнтычнасць.
З дакладамі выступілі: кіраўнік Цэнтра беларускай культуры А. А. Дзяменцьева саветнік Аддзялення Пасольства Беларусі ў Расіі г. Новасібірска А. В. Гасюк, старшыня грамадскай арганізацыі “Новасібірская нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў” Н. А.Санцевіч, старшы выкладчык кафедры «Гуманітарныя дысцыпліны» В. В. Панежа, старшыня абласной грамадскай арганізацыі інвалідаў “Сібірскі рэгіянальны Саюз “Чарнобыль” У. П. Драздоў, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута філалогіі СА РАН Т. У. Дайнека.
Выступаючыя выказвалі свой погляд на існуючую праблему, уносілі прапановы, як прыцягнуць увагу беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Новасібірскай вобласці, да тэмы захавання беларускай культуры. Удзельнікі Круглага стала былі адзіны ў тым, што неабходна далучаць маладое пакаленне да вытокаў сваіх продкаў, выхоўваць любоў і павагу да гістарычнай радзімы.