Паміж Новасібірскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам, Беларуска-Расійскім універсітэтам, грамадскім таварыствам “Наследие” і Новасібірскім цэнтрам беларускай культуры ўсталяваліся трывалыя навуковыя і культурныя сувязі. У канцы лістапада 2017 года былі падпісаны дакументы аб стварэнні Міжнароднага расійска-беларускага цэнтра міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і культуры. Адным з напрамкаў дзейнасці Цэнтра з’яўляецца азнаямленне грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі з гісторыяй, культурай, традыцыямі народаў, іх дасягненнямі ў галіне эканомікі, навукі, культуры і спорту; распрацоўка і рэалізацыя праектаў, накіраваных на папулярызацыю культуры беларускага і рускага народаў; узаемадзеянне з грамадскімі аб'яднаннямі суайчыннікаў за мяжой і іх падтрымка.
З 20 па 22 кастрычніка 2018 года у Новасібірскім цэнтры беларускай культуры і Новасібірскам дзяржаўным тэхнічным універсітэце для студэнтаў філалагічнага факультэта для прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх аб’яднанняў і мастацкіх калектываў старшы выкладчык кафедры “Гуманітарныя дысцыпліны” В. В. Панежа правяла чарговы семінар на тэму «Культура беларускага маўлення ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму».