Штогод 2 красавіка народы двух брацкіх славянскіх дзяржаў - Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі – адзначаюць Дзень яднання. Сённяшнія падзеі падкрэсліваюць правільнасць выбранага шляху на інтэграцыю. Пацвярджэннем гэтага з’яўляюцца шматлікія міждзяржаўныя эканамічныя, навуковыя і культурныя праграмы. Свята сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на гістарычным, але і культурным узроўні. Беларусы і расіяне шануюць традыцыі сяброўства, добрасуседства і даверу, якія былі пранесены праз гады цяжкіх выпрабаванняў, беражліва захоўваюць іх і перадаюць з пакалення ў пакаленне. Як у Беларусі, так і Расіі прайшлі святочныя мерапрыемствы, якія пацвердзілі думку: народы моцныя, калі яны разам. Не застаўся ў баку ад гэтых мерапрыемстваў і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.
2 красавіка ў Новасібірскам дзяржаўным тэхнічным універсітэце старшы выкладчык кафедры “Гуманітарныя дысцыпліны” Панежа В. В. правяла семінар на тэму "Культура беларускага маўлення" у кантэксце славянскіх моў і культуры. На семінары прысутнічалі студэнты 1 і 3 курса, якія вывучаюць славянскую філалогію. Вечарам у Палацы культуры НДТУ адбыўся святочны канцэрт. У ім прынялі ўдзел студэнцкія калектывы, а таксама народныя калектывы Новасібірскага цэнтра беларускай культуры – ансамбль беларускай песні «Свята» і «Завіруха», узорны калектыў «Тэатр народнай песні «Вясёлка», фальклорны ансамбль «Кумушкі» і іншыя. Падчас свята прайшлі майстар-класы па саломапляценні і ганчарнай справе, а таксама была арганізавана выстава фатаграфій «Узоры дружбы», прадстаўленая сацыяльна-культурным грамадскім аб'яднаннем «Наследие» г. Магілёва (Рэспубліка Беларусь).
3 красавіка прайшлі заняткі па беларускай мове ў Доме нацыянальных культур ім. Г. Завалокіна. На семінары прысутнічалі кіраўнікі творчых калектываў Чулымского раёна на чале з дырэктарам РДК г. Чулыма Прылепскай Алесяй Уладзіміраўнай. 4 красавіка прайшоў майстар-клас па беларускай мове ў Гарадскім міжнацыянальным цэнтры.
Арганізатарамі і супрацоўнікамі Цэнтраў створаны добрыя ўмовы для захавання і адраджэння мовы, культуры і традыцый народаў, якія пражываюць у Новасібірску. Падобныя мерапрыемствы спрыяюць духоўна-маральнаму, патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, фарміраванню культуры міжнацыянальных зносін.