У межах шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных 750-годдзю горада Магiлёва, кафедра “Беларуская, руская і замежныя мовы” Беларуска-Расійскага ўніверсітэта працягвае праект “Мой Магілёў”.
Падзея 2. Напярэдадні светлага свята Вялікдзень, якое ў гэтым годзе адначасова адзначаюць прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, студэнты аўтамеханічнага факультэта груп АВТ-161 і ТЭА-161 разам са сваімі куратарамі наведалі Свята-Мікольскі манастыр. Цікавую і змястоўную экскурсію па ім правёў загадчык кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый МДУ імя А.А. Куляшова Сяргей Эдуардавіч Сомаў. Студэнты даведаліся пра гісторыю абіцелі, складаную і драматычную, якая пачалася яшчэ ў далёкім ХVІ стагоддзі. З лёсам манастыра перасякаліся лёсы такіх выдатных дзеячаў і асветнікаў, як Пятро Магіла, Георгій Каніскі, Клім Міхайлаў, імператар Мікалай ІІ, епіскап Максім. У галоўным Свята-Мікольскім храме можна пабачыць іконы, з якім звязаны многія духоўныя і культурныя традыцыі сучаснага беларуса: Святога Мікалая, выявы Божай Маці Магілёва-Брацкай, Баркалабаўскай, Бялыніцкай, ікона нябеснага апекуна Магілёва Георгія Каніскага і іншыя прыклады іканапісу.
Ва ўсёй Усходняй Беларусі Свята-Мікольскі манастырскі комплекс адзіны, які поўнасцю захаваўся і з’яўляецца паказальным прыкладам архітэктуры беларускага барока.
Чакайце новых аповедаў пра падзеі праекта “Мой Магілёў” кафедры “Беларуская, руская і замежныя мовы”. Сачыце за навінамі на старонках Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і кафедры “Беларуская, руская і замежная мовы” “ВКонтакте” (наш хэштэг #моймагілёў).