Штогод 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У межах гэтага мерапрыемства на кафедры “Беларуская, руская і замежныя мовы” была праведзена Вялікая дыктоўка. Для напісання дыктоўкі быў выбраны ўрывак з твора беларускага пісьменніка Ўсевалада Краўчанкі “Паланянка”. У напісанні дыктоўкі прынялі ўдзел студэнты i супрацоўнікі ўніверсітэта.