Кафедра «Беларуская, руская і замежныя мовы» запрашае прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове, якая адбудзецца 21 лютага ў аўдыторыі 518 (1.к) у 12.00.
Дыктоўка па беларускай мове - добраахвотная акцыя ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, заклікана абудзіць цікавасць да беларускага слова, павысіць узровень пісьменнасці па беларускай мове.
Удзельнікамі дыктоўкі могуць быць студэнты і супрацоўнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта незалежна ад ўзроўню валодання беларускай мовай.
Запрашаем усіх жадаючых!